Некалькі краін ЕС пагадзіліся звярнуцца ў Міжнародны крымінальны суд з прычыны дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь

У дэкларацыі IV саміта Рады Еўропы адлюстраваная праблема дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. 

19.05.2023 / 14:37

Міжнародны крымінальны суд. Фота: Peter Dejong / AP

Там паведамляецца, што беларускія дэмсілы могуць звяртацца да членаў РЕ «з канкрэтнымі прапановамі далейшых крокаў, у тым ліку прыцягнення да адказнасці рэжыму праз міжнародныя суды».

Галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка патлумачыў «Позірку», што аднаго толькі ўключэння ў дэкларацыю праблемы мала. «Зараз патрэбныя наступныя крокі, але на падставе гэтага дакумента такія крокі можна выпрацоўваць», — адзначыў ён. 

«Будзем таксама прасіць некалькі дзяржаваў ЕС, з кім мы ўжо папярэдне дамовіліся, звярнуцца ў Міжнародны крымінальны суд. У нас нават была ідэя сабраць некалькі дзясяткаў краін, якія б маглі падаць такую скаргу, тады Міжнародны крымінальны суд гэта не зможа ігнараваць», — паведаміў Франак Вячорка.

Паводле яго слоў, дэмсілы самі падаваць скаргу ў суд не могуць, бо Беларусь не падпісвала Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда і не з'яўляецца членам МКС.

Чытайце таксама: 

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прызнала Лукашэнку датычным да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

Латушка ацаніў імавернасць выдачы ордара на арышт Лукашэнкі за размяшчэнне вывезеных з Украіны дзяцей

Трыбунал для Пуціна і Лукашэнкі — што значыць рэзалюцыя Еўрапарламента і як такі суд будзе выглядаць

Nashaniva.com