Пад Віцебскам паўдня шугаў вялікі пажар на гарадскім сметніку

А другой гадзіне ночы 27 мая віцебскія ратавальнікі атрымалі паведамленне аб пажары на тэрыторыі палігона цвёрдых бытавых адходаў ГП «Спецаўтабаза». Пажар быў вялікі і тушылі яго паўсутак.

28.05.2023 / 14:00

Нягледзячы на тое, што для тушэння ахопленага полымем смецця задзейнічалі ажно 10 адзінак тэхнікі і 28 чалавек (з іх 8 адзінак тэхнікі і 21 супрацоўнік МНС), да шостай гадзіны раніцы зона пажару ахоплівала прыкладна 1000 квадратных метраў.

Пасля таго пажар тушылі да абеду. Толькі прыкладна ў 13:30 у тэлеграм-канале беларускага МНС з'явілася паведамленне аб тым, што ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне смецця на палігоне цвёрдых бытавых адходаў у Віцебскім раёне.

Віцебскі палігон цвёрдых камунальных адходаў знаходзіцца ў 2-х кіламетрах на ўсход ад абласнога цэнтра і займае плошчу ў 32 гектары.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам здарыўся моцны пажар

У Мінску гарэў міжнародны ўніверсітэт

У бабруйскім шматпавярховіку загарэлася ванна

Nashaniva.com