Экс-губернатар Нью-Джэрсі ўступіў у прэзідэнцкую гонку

Крыс Крысці, які быў губернатарам Нью-Джэрсці ў 2010-2018 гадах, заявіў пра намер балатавацца на пасаду прэзідэнта ЗША, якія пройдуць у лістападзе 2024 года, ад Рэспубліканскай партыі.

07.06.2023 / 06:25

Крыс Крысці. Фота з Вікіпедыі

«Я балатуюся ў прэзідэнты Злучаных Штатаў, бо праўда ўсё яшчэ мае значэнне. Нам патрэбныя лідары, якія гатовыя ўстаць і сказаць усё, як ёсць. Вось пра што гэтая кампанія», — напісаў Крысці.

I’m running for President of the United States because the truth still matters. We need leaders that are willing to stand up and tell it like it is.

That’s what this campaign is about.

— Chris Christie (@GovChristie) June 6, 2023

Па словах Крысці, ён адзіны кандыдат, здольны пазмагацца з былым прэзідэнтам Дональдам Трампам.

Раней пра ўдзел ад Рэспубліканскай партыі заявілі экс-прэзідэнт Дональд Трамп, губернатар Фларыды Рон Дэсанціс, экс-дарадца Трампа Джон Болтан, экс-віцэ-прэзідэнт Майк Пенс, былы губернатар Паўднёвай Караліны Нікі Хэйлі, а таксама сенатар Цім Скот.

Ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн, пляменнік Джона Фіцджэралда Кенэдзі Роберт Ф. Кенэдзі-малодшы і філантрапістка Мар'яна Уільямсан.

Nashaniva.com