«Паступова вайна вяртаецца на тэрыторыю Расіі, і гэта абсалютна справядлівы працэс» — Зяленскі

У сваім сённяшнім відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў непазбежным і справядлівым працэсам тое, што вайна паступова вяртаецца на тэрыторыю Расіі, піша «Украінская праўда».

30.07.2023 / 19:39

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Расійская агрэсія пацярпела банкруцтва на полі бою. Сёння ўжо 522-ы дзень, як працягваецца так званая» спецыяльная вайсковая аперацыя», якую расійскае кіраўніцтва разлічвала на тыдзень-два. Украіна становіцца мацнейшай.

Паступова вайна вяртаецца на тэрыторыю Расіі — у яе сімвалічныя цэнтры і вайсковыя базы, і гэта непазбежны, натуральны і абсалютна справядлівы працэс», — адзначыў Зяленскі ў сваім відэазвароце.

У той жа час ён заклікаў усведамляць тое, што «гэтай зімой расійскія тэрарысты яшчэ могуць біць па нашай энергетыцы, па крытычных аб'ектах».

Чытайце таксама:

CNN паказаў марскія дроны Украіны. Такімі нібыта падарвалі Крымскі мост

Мэр Масквы заявіў пра начную атаку беспілотніка

Момант прылёту ракеты ў Таганрогу патрапіў на ВІДЭА

Адбылася дыверсія на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Самары

Nashaniva.com