У Газе зноў пачаліся масіраваныя бамбардзіроўкі. Журналісты паведамляюць пра знікненне сувязі і інтэрнету

Карэспандэнты некалькіх СМІ, якія працуюць у Газе, паведамілі пра чарговы абстрэл яе паўночнай часткі, пасля якога ў сектары практычна зніклі тэлефонная сувязь і інтэрнэт.

27.10.2023 / 19:56

Ізраільскі удар па жылым доме ў горадзе Газа. Фота: Fatima Shbair / AP

Пра перабоі з сувяззю на фоне інтэнсіўных бамбардзіровак паведамляецца таксама ў твітары незалежнага праекта па маніторынгу шатдаўнаў Netblocks, паведамляе tvrain.ru.

Пра гэта паведамляе агенцтва AFP са спасылкай на сваіх журналістаў і відэа. Карэспандэнт Al Arabiya называе бамбаванне ў Газе адной з самых інтэнсіўных з 7 кастрычніка, дня, калі ХАМАС атакаваў Ізраіль.

Журналіст Al Jazeera піша, што журналісты чуюць абстрэлы паўсюль, але нічога не ведаюць ні пра ахвяры, ні пра сітуацыю на месцах. «Цяпер мы знаходзімся ў бальніцы [Аль-Шыфа] і будзем весці прамую трансляцыю праз спадарожнік столькі, колькі зможам», — перадае Al Jazeera паведамленне свайго карэспандэнта Тарэка Абу Азума. Паводле яго, у Газе не працуюць ні тэлефонная сувязь, ні інтэрнэт.

Рэдакцыя Al Jazeera дадае, што пасля нанесенага па Газе ўдару зносіны з карэспандэнтамі пастаянна перарываецца.

У гэты ж час пачаўся масіраваны абстрэл Тэль-Авіва і яго ваколіц, у горадзе гучаць сірэны паветранай трывогі.

Чытайце таксама:

ХАМАС маніць? Прадстаўнік Ізраіля паставіў пад сумнеў колькасць загінулых у Газе

ХАМАС паведаміў пра смерць 50 закладнікаў

Ізраіль асудзіў візіт прадстаўнікоў ХАМАС у Расію і заклікаў «неадкладна выгнаць тэрарыстаў»

Байдэн: Палесціна і Ізраіль павінны існаваць мірна ў якасці дзвюх незалежных краін

У сектары Газа зніклі сем агентаў знешняй разведкі Расіі. Сувязі з імі няма амаль з пачатку вайны ў Ізраілі

Nashaniva.com