Аўстрыйскі дрэваапрацоўчы холдынг Kronospan пазбавіўся ад свайго бізнесу ў Беларусі

Аўстрыйскі холдынг Kronospan сышоў з Беларусі. Новым уладальнікам яго заводаў і лагістычных цэнтраў стаў эмірацкі фонд Causa Foundation, а кіраванне бізнесам перададзена расійскім менеджарам.

06.02.2024 / 14:34

 Фота: СЭЗ «Магілёў»

Як высветліў Office Life, выхад Kronospan з беларускага бізнэсу адбыўся на пачатку восені мінулага года. Да гэтага аўстрыйцы завяршылі працэс перадачы таго ж Causa Foundation сваіх актываў у Расіі. Фонд зарэгістраваны ў ААЭ. 

Kronospan выйшаў на беларускі рынак у канцы 2000-х гадоў і стаў найбуйнейшым фундатарам у мясцовую дрэваапрацоўку. Яго прадпрыемствы выпускалі тут драўняныя пліты, падлогавыя пакрыцці, смолы, лакі, спецыяльную паперу, сталёвыя канструкцыі і інш. Значная частка прадукцыі прызначалася для экспарту.

Агульны абʼём інвестыцый Kronospan у эканоміку Беларусі ацэньваўся каля 1 млрд еўра.

Чытайце таксама:

З Беларусі сышла кампанія Novo Nordisk. Што цяпер будзе з пастаўкамі інсуліну?

За год колькасць занятых у беларускай эканоміцы зменшылася на 1,2%

Алесь Аляхновіч: З 2012 года эканоміка Беларусі вырасла на 5%, а эканоміка Польшчы, Літвы, Латвіі — на 40-45%

Nashaniva.com