Бізнэс-саюз заявіў пра крытычны недахоп у Беларусі прадаўцоў

Мінскі саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў заявіў пра крытычны дэфіцыт кадраў у беларускім гандлі, паведамляе Sputnik.

13.03.2024 / 17:31

Па словах сустаршыні Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Віктара Маргелава, прычынай недахопу прадаўцоў з'яўляецца памяншэнне насельніцтва ў краіне. Ён заўважыў, што згаданая праблема існуе і ў іншых еўрапейскіх краінах, аднак у Беларусі адбываецца яшчэ і адток насельніцтва. У прыватнасці, з сельскай мясцовасці і малых гарадоў.

Маргелаў падкрэсліў, што ў рэтэйле назіраецца вялікі дэфіцыт кадраў. Маргелаў растлумачыў, што ёсць праблема таксама і з узроўнем заробкаў, асабліва ў сельскай мясцовасці, яны там надта адстаюць ад буйных гарадоў і ад прапаноў суседніх краін. Таму немалая колькасць супрацоўнікаў з'язджаюць на працу, напрыклад, у Маскву і Падмаскоўе.

«У нас у рэгіёнах прадаўцы сёння атрымліваюць 700-800 рублёў. У сельскай мясцовасці ўсё яшчэ складаней…», — падкрэсліў Маргелаў.

Чытайце таксама:

Дачка «Еўраопта» ператварылася ў маркетплэйс

Абралі кіраўніка Белкаапсаюза. Прызначэнне ўзгаднілі з Лукашэнкам

«Юрка. Яйкі, хлеб, малако, каўбаса — 37 руб». Чаму ў беларускіх вёсках квітнее гандаль «на вэксаль»?

Nashaniva.com