Ён браў удзел у Еўрамайдане. Людзі з георгіеўскімі стужкамі вывелі яго ўсяго ў крыві, адцягнулі на сцэну і білі нагамі, паведамляе сайт mediaport.ua.

В Харкаве сёння частка ўдзельнікаў мітынгу з георгіеўскімі стужкамі на плошчы Свабоды пайшлі на штурм будынку абласной адміністрацыі. На мітынг людзей збіраў мэр Харкова Генадзь Кернес. У мітынгу ўдзельнічалі каля 20 тысяч чалавек.

Пасля мітынгу яны разграмілі мясцовы Еўрамайдан. Удзельнікаў захапілі, білі, прымушалі паўзці на каленях.

Сяргей Жадан — выдатны ўкраінскі пісьменнік і спевак, аўтар раманаў «Варашылаўград» і «Дэпеш мод». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0