Урад Польшчы прыняў рашэнне аб вызваленні да 2020 года ад падаткаў кампаній, якія ажыццяўляюць здабычу сланцавага газу, перадае УНІАН.

«Я рады, таму што падчас часам вельмі вострай дыскусіі, у якой прымалі ўдзел эксперты па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, энергетыкі, чыноўнікі шэрагу міністэрстваў мы пабудавалі мадэль, якая будзе больш спрыяць прадпрымальнікам, якія хочуць укласці свае грошы, свой час, свае магчымасці ў пошук, а пазней і здабычу сланцавага газу», - заявіў прэм'ер Польшчы Дональд Туск.

Кіраўнік урада паведаміў, што пасля завяршэння льготнага перыяду падатковая нагрузка на здабытчыкаў сланцавага газу не перавысіць 40%.

Туск таксама адзначыў, што ўлады максімальна спрасцілі бюракратычныя працэдуры, звязаныя са здабычай сланцавага газу ў Польшчы, заявіўшы, што польская дзяржава стварае лепшыя ўмовы для здабычы такога паліва ў Еўропе.

Ён таксама адзначыў важнасць энергетычнай бяспекі ў кантэксце апошніх падзей ва Украіне.

Раней амерыканскія эксперты заяўлялі аб наяўнасці ў Польшчы найбуйнейшых запасаў сланцавага газу ў Еўропе, ацэньваючы ўвесь аб'ём у 5,3 трыльёна кубаметраў газу. У той жа час польскія эксперты ацанілі запасы ў 350-770 млрд кубаметраў пры штогадовым спажыванні ў Польшчы каля 16 млрд кубаметраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?