Улады Грузіі адмянілі спектакль тэатра Сяргея Бязрукава ў Тбілісі ў сувязі з публічнай падтрымкай артыстам палітыкі расейскага кіраўніцтва ў адносінах да Украіны.

Адпаведнае рашэнне было прынята Палатай культуры Грузіі. У заяве органа адзначаецца яго падтрымка «суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і дружалюбнага ўкраінскага народа».

Гастролі тэатра Бязрукава павінны былі прайсці ў Тбілісі ў маі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?