Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў кіраўнік прэс-службы Мінабароны Украіны ў Крыме Уладзіслаў Селязнёў.

«Крыніцы з Керчы паведамляюць, што сёння раніцай углыб Крыма прайшоў эшалон з расійскай ваеннай тэхнікай. На чыгуначных платформах знаходзяцца 14 комплексаў С-300, 4 БТРы сувязі, 5 КамАЗаў, 4 Уралы з кунгамі, 4 Уралы тэнтаваныя», — адзначыў Селязнёў.

Ён дадаў, што паводле інфармацыі крыніц у Джанкой у гэтыя хвіліны падцягваецца калона ваеннай тэхнікі РФ. Кірунак руху калоны невядомы. Напярэдадні адбылося пастраенне асабістага складу войскаў РФ, дыслакаваных на аэрадроме ў Джанкоі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?