Каля 1000 чалавек знаходзяцца на плошчы Герояў Вялікай Айчыннай вайны, каля помніка Тарасу Шаўчэнка, у цэнтры Луганска. Там устаноўлена сцэна, на мітынгу выступаюць людзі.
Людзі ўдзельнічаюць у так званым «народным рэферэндуме». Усім жадаючым выдаюць бюлетэні «для галасавання». Пры выдачы бюлетэняў не патрабуюць ніякіх дакументаў, выдаюць па некалькі штук у рукі.
У бюлетэні 5 пытанняў. На кожнае прапануецца 2 варыянты адказу — «так» або «не».
1. Вы давяраеце часова в.а. прэзідэнта Украіны і прызначаным ім асобам?
2. Ці падтрымліваеце зніжэнне сацыяльных выплат і адмену льгот па патрабаванні МВФ?
3. Вы падтрымліваеце статус Луганскай вобласці як суб'екта федэрацыі ў складзе Украіны?
4. Ці падтрымліваеце амністыю лідараў «народнага супраціву» Луганшчыны?
5. Ці падтрымліваеце ўступленне ў Мытны саюз?
У бюлетэнях пазначана, што галасаванне праходзіць з 16 да 23 сакавіка.





