Жыхар Асіповіцкага раёна хацеў вярнуць каханую, з якой разышоўся некалькі дзён таму. Дзяўчына на знакі ўвагі не адказвала, але аднойчы ўсё ж такі пагадзілася на сустрэчу.

Хлопец чакаў, але каханая так і не з'явілася. На наступны дзень ён сустрэў яе па дарозе да сябра і выказаў сваё абурэнне непрынятай сустрэчай. Былыя каханкі пасварыліся, але не разышліся. Каб расставіць усе кропкі над «i», яны абое накіраваліся да сябра і сталі высвятляць адносіны ўжо за выпіўкай. Сябар, якога стамілі ўзаемныя абвінавачванні і сварка, вырашыў пакінуць парачку сам-насам.

Вярнуўшыся праз некалькі гадзін, ён пабачыў, што яго сябра выпівае ў адзіноце і працягвае лаяцца.

Аказалася, што хлопец збіў сваю былую дзяўчыну і пасадзіў у халодны склеп. Надзейна зачыніўшы дзяўчыну пад падлогай, хлопец працягваў піць і высвятляць адносіны.

Гаспадар дома выпусціў дзяўчыну, якая некалькі гадзін прасядзела ў маленькім склепе. Пацярпелая звярнулася ў міліцыю.

Няўдалая спроба наладзіць асабістае жыццё можа каштаваць хлопцу 5 гадоў пазбаўленне волі. У дачыненні да яго ўжо заведзеная крымінальная справа па артыкуле 183 КК РБ «Незаконнае пазбаўленне волі». У залежнасці ад ступені цяжару збіцця таксама можа быць распачата крымінальная справа па артыкуле «Нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў», паведаміў прадстаўнік упраўлення следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?