Падчас матчу 21-га тура чэмпіянату Украіны «Таўрыя» - «Дынама» (1:2), які адбыўся ў нядзелю, 16 сакавіка, на НСК «Алімпійскі» ў Кіеве, фанаты сталічнага клуба з трыбуны падтрымалі ваенных, заблакаваных у Крыме.

Сустрэча была перанесена з Сімферопаля ў Кіеў з-за напружанай сітуацыі на паўвостраве.

Перад пачаткам матчу ультрас «Дынама» Кіеў сабралі вялікі банер сцяга ВМС Украіны.

Таксама фанаты вывесілі на стадыёне два банеры, адзін з якіх «Крым — гэта Украіна», а на другім было зашыфравана пасланне кіраўніку Расіі, з якога павыкідалі галосныя літары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?