Нацыянальны банк Беларусі нагадвае, што заканчваецца перыяд абмену банкнот наміналам Br10 і Br20 узору 2000 г., якія выводзяцца з абарачэння.
Па 31 сакавіка ўключна абмяняць банкноты гэтых наміналаў яшчэ можна без абмежаванняў і без збірання камісійнага ўзнагароджання ў любой суме, роўнай Br50, у структурных падраздзяленнях Нацыянальнага банка Беларусі.
«З 1 красавіка 2014 банкноты наміналам Br10 і Br20 будуць выключаныя з абарачэння і лічыцца несапраўднымі», — папярэджваюць у Нацыянальным банку.
Зрэшты ў крамах гэтыя купюры не прымаюць ужо доўгі час.





