На VIII пазачарговым з'ездзе ГА «Беларускі славянскі камітэт» 15 сакавіка было прынята рашэнне аб пераўтварэнні грамадскага аб'яднання ў аднайменную партыю, паведамляе прэс-служба арганізацыі. На з'ездзе выбралі кіраўніцтва партыі. Старшынёй стаў Сяргей Касцян. 

У суполцыі БСК у «УКантакце» прыводзіцца заява арганізацыі, прынятая на з'ездзе: «Мы, дэлегаты VIII пазачарговага з'езда грамадскага аб'яднання «Беларускі славянскі камітэт», падтрымліваем і ўхваляем меры, прынятыя прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па арганізацыі бяспекі нашай рэспублікі і Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў цэлым! Мы свята верым у тое, што народы Беларусі, Расіі і Украіны будуць у адзінай саюзнай дзяржаве без унутраных межаў!» 

Беларускі славянскі камітэт пазіцыянуе сябе як «грамадскае няўрадавае нацыянальнае аб'яднанне, якое з'яўляецца складанай часткай міжнароднага славянскага руху».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?