Міністэрства абароны ЗША паведаміла сёння, што міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу ў тэлефоннай размове з калегам з ЗША Чакам Хейгелам паабяцаў, што расійская армія не будзе ўрывацца ва Усходнюю Украіну.
Шайгу заявіў Хейгелу, што тысячы расійскіх вайскоўцаў, сцягнутых да мяжы з Украінай, знаходзяцца там толькі дзеля вучэнняў і не маюць намеру ўрывацца.
Размова доўжылася прыкладна гадзіну.
ЗША і Еўрасаюз не прызналі анексіі Крыма, але не зрабілі ніякіх ваенных крокаў для абароны суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.





