Базавая арэндная велічыня павялічыцца 1 красавіка 2014 года на 18,6% і складзе 102 тыс. рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 231 ад 19 сакавіка 2014 года, паведаміла прэс-служба ўрада. 

Памер базавай арэнднай стаўкі штогод устанаўліваецца Саўмінам з улікам змены індэкса спажывецкіх цэн за папярэдні год у адносінах да папярэдняга і прымяняецца з 1 красавіка года, у якім ён устаноўлены. 

Летась базавая арэндная велічыня была павышана на 60% — з 54 тыс. да 86 тыс. рублёў. 

«Прымяненне новага памеру базавай арэнднай велічыні ў разліках арэнднай платы дазволіць прывесці яе памер у адпаведнасць са зменай індэкса спажывецкіх цэн за 2013 год», — пракаментавалі ва ўрадзе. 

Базавая арэндная велічыня выкарыстоўваецца ў разліках арэнднай платы пры арэндзе плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта тычыцца ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (доляў) знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі і (ці) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месцаў, іх частак, уключаючы капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, іх часткі на рынках і ў гандлёвых цэнтрах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?