Гродзенскія ўлады забаранілі канцэрт з нагоды прэзентацыі новага альбома Pet Nihil, які меўся прайсці 11 мая пры ўдзеле гуртоў Re1ikt і Sciana.

Вялікі канцэрт з нагоды выхаду альбома «Spit» планавалася правесьці 11 мая ў Моладзевым цэнтры Гародні. Гэтая каманда — знакавая на беларускай панк/хардкор сцэне, летась музыкі вярнуліся з новым матэрыялам пасля васьмігадовага маўчання. На прэзентацыю паклікалі выступіць калегаў зь Менску Re1ikt і берасцейцаў з Sciana.

Але канцэрт быў забаронены мясцовым упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Як стала вядома «Тузіну», ідэолаягам прыйшлася не даспадобы вокладка альбому «Spit», якая і дала падставу зінаваціць гурт у экстрэмізме, у тым ліку ў сувязі з падзеямі ва Украіне.

Гурт быў вымушаны заявіць сваім прыхільнікам аб пераносе мерапрыемства на няпэўны тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?