Галерэя Аляксея Кузьміча адкрыецца 1 чэрвеня на радзіме вядомага беларускага мастака ў вёсцы Махро Іванаўскага раёна, паведаміла карэспандэнту БелТА загадчыца сектарам ідэалагічнай работы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іванаўскага райвыканкама Валянціна Пуцыковіч.

Мастацкая галерэя будзе створана на базе Дома культуры вёскі Махро на плошчы 120 кв.м. Зараз там ідуць будаўнічыя работы. На гэтыя мэты з абласнога бюджэту выдзелена Br250 млн. Акрамя таго, Br20 млн паступіла з мясцовага фонду суботніка.

Прапанова аб стварэнне галерэі паступіла ад сям'і мастака, якая гатовая перадаць каля 150 палотнаў аўтара. Акрамя карцін у экспазіцыі будуць паказаныя асабістыя рэчы Аляксея Кузьміча. У асобнай зале будуць экспанавацца работы мясцовых мастакоў, якіх у Іванаўскі раёне нямала.

«Пры жыцці Аляксей Кузьміч пастаянна прыязджаў на сваю малую радзіму, ладзіў выставы, праводзіў творчыя сустрэчы. Адкрыццё галерэі запланавана на 1 чэрвеня не выпадкова. Гэту падзею мы хочам прымеркаваць да дня нараджэння майстра і Міжнароднага дня абароны дзяцей, што непарыўна звязана з яго творчасцю. Спадзяемся, атрымаецца цікавы культурны аб'ект, які ўвойдзе ў афіцыйныя турыстычныя маршруты нашага краю», — адзначыла Валянціна Пуцыковіч.

Цэнтральнай тэмай творчасці Аляксея Кузьміча (1945—2013) стаў вобраз Мадонны. Каля 1 тыс. карцін, на якіх намалявана жанчына, — ода прыгожай палове чалавецтва. Мастак таксама вядомы як аўтар больш за 50 псіхалагічных партрэтаў вядомых дзеячаў культуры Беларусі. Аляксею Кузьмічу пазіравалі Стэфанія Станюта, Марыя Захарэвіч, Барыс Луцэнка, Міхаіл Пташук, Уладзімір Гасцюхін, Мікалай Яроменка і іншыя знакамітасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?