Сяляне на нашай Віцебшчыне жывуць надта бедна, з прычыны малазямелля, на пабольшанне каторай у руках сялян-беларусаў дужа мала надзеі, праз асаблівую палітыку ўрада і розных чарнасоценных партый, каторыя стараюцца ўсімі сіламі надзяліць зямлёй або наезных старавераў, або сялян з цэнтральных губерній. Няма што тлумачыць, што гэтым робіцца сялянам вялікая крыўда.

«НН». №19. 1914.

Інтэлектуалы попу — Аляксандра і Канстанцін — сталі першымі ў гісторыі прадстаўнікамі Беларусі на «Еўрабачанні». Выйгралі ці прайгралі, якая розніца — першы блін можна і сабаку. Галоўнае — мы там ёсць. Мы сталі цікавыя самі сабе. Беларуская маскультура нараджаецца. Гадамі беларускія інтэлектуалы закліналі: маскультура паўстань! Вось яна паўстае, і нават за яе не сорамна.

«НН». №18. 2004.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0