Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон, які дасць магчымасць правесці суд над Віктарам Януковічам. Пра гэта ён паведаміў у сваім Твітары.

У сваю чаргу прэс-служба прэзідэнта ўдакладняе, што гаворка ідзе пра змены ў крымінальнае заканадаўства «датычна няўхільнасці пакарання за асобныя злачынствы супраць асноў нацыянальнай бяспекі, грамадскай бяспекі і карупцыйныя злачынствы».

Гэты дакумент дазваляе праводзіць завочныя працэсы над падазраванымі, а таксама канфіскаваць іх маёмасць.

«З заўтрашняга дня ў нашай пракуратуры, следчых органаў, судоў нарэшце з'явіцца магчымасць на адкрытым пасяджэнні пасадзіць на лаву падсудных і прыцягнуць да адказнасці тых, хто рабаваў наш народ, зрабіць адпаведныя крокі датычна іх маёмасці, калі яна набыта ў несумленны спосаб, датычна арышту іх рахункаў», — сказаў Парашэнка ў Днепрапятроўску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?