Сёння ва Украіне праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары.
Усяго адкрыта 32 198 выбарчых участкаў. 112 з іх знаходзяцца за мяжой,
у тым ліку два — ва ўкраінскім пасольстве ў Мінску і генеральным консульстве Украіны ў Брэсце, паведамляе БелаПАН.
Межы выбарчага ўчастку, заснаванага на тэрыторыі пасольства ўключаюць Мінск, Віцебскую, Гомельскую, Мінскую і Магілёўскую вобласці, ўчастка на тэрыторыі консульства — Брэсцкую і Гродзенскую вобласці.
Участкі працуюць сёння з 8 да 20 гадзін.
У спісы для галасавання ўключана каля 13 тыс. украінскіх грамадзян, якія пражываюць або часова знаходзяцца ў Беларусі. Мяркуецца, што каля 8 тыс. украінцаў змогуць прагаласаваць у Мінску і 5 тыс. — у Брэсце, паведамілі БелаПАН ва ўкраінскім дыппрадстаўніцтве.





