На Луганшчыне ў парламенцкіх выбарах узялі ўдзел 27,08 %, у Данецкай вобласці — 30,99% выбарцаў. Частка людзей галасавала нагамі. Гэта прыхільнікі стварэння «Наваросіі» не бачылі сярод дзейных палітычных сілаў нікога вартага падтрымкі. Аднак на працэнт яўкі паўплываў і той факт, што вялікая доля насельніцтва проста выехала з прыфрантавых рэгіёнаў.

У прынцыпе, нізкі працэнт удзелу характэрны для ўсіх дэмакратычных краін, дзе на выбары ніхто не заганяе. У той самай Украіне на парламенцкія выбары 2006 і 2007 гадоў прыходзілі 41—43% выбарцаў.

Вынікі галасавання стануць вядомыя заўтра. Але экзіт-полы сведчаць, што праеўрапейскія партыі набіраюць на Данбасе як ніколі шмат галасоў. Так, у Марыупалі Апазіцыйны блок і камуністы, згодна з экзіт-полам, разам заручыліся падтрымкай 60% выбарцаў. У той жа час праеўрапейскія партыі разам сабралі каля 25% галасоў. На ўсіх ранейшых выбарах Данбас даваў ім менш за 10% галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?