У офіс расійскага палітыка і журналіста Марыі Гайдар прыйшлі з ператрусамі. Пра гэта яна сама піша на сваёй старонцы ў Facebook.

«Да мяне дадому прыйшлі з ператрусам. Тэрмінова патрэбна дапамога адваката», — напісала яна каля 10-й раніцы, саркастычна дадаўшы, што «сталічныя ўлады нарэшце пачулі і прынялі да ўвагі меркаванне жыхароў Масквы наконт парковак, добраўпарадкавання і закрыцця харэаграфічных школ».

Крыху пазней яна ўдакладніла: «Офіс чапаць не сталі. Зараз ператрус праходзіць у мяне дома». 

Марыя Гайдар з'яўляецца дырэктарам Фонду сацыяльнай дапамогі і падтрымкі насельніцтва «Сацыяльны запыт». Таксама яна — дарадца на грамадскіх пачатках віцэ-мэра Масквы па сацыяльных пытаннях Леаніда Печатнікава і вядучая радыёстанцыі «Эхо Москвы». На выбарах у Масгардуму-2014 не змагла сабраць дастатковую колькасць подпісаў для вылучэння.

У мінулым — сябра палітрады партыі СПС, а з 2009 па 2011 гг. намеснік старшыні ўрада Кіраўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?