Фьючарсы на нафту маркі Brent трымаюцца ў панядзелак 27 кастрычніка, каля $86 за барэль пасля таго, як Goldman Sachs панізіў прагноз цэн на асноўныя сусветныя гатункі ў першым квартале 2015 на 15 даляраў.

Амерыканскі інвестбанк ў аналітычнай запісцы ў нядзелю напісаў, што панізіў прагноз цаны West Texas Intermediate да $75 з 90 даляраў за барэль і на Brent — да 85 даляраў са $100, бо растучая вытворчасць нафты краін, што не ўваходзяць у АПЕК, за межамі Паўночнай Амерыкі будзе апярэджваць попыт.

Банк чакае, што цана на WTI ўпадзе да $70 за барэль, а на Brent дасягне $80 у другім квартале 2015 года.

Гэта самы песімістычны прагноз з усіх амерыканскіх фінансавых інстытутаў, якія выказалі апошнім часам засцярогі з нагоды сусветных тэмпаў росту і залішніх паставак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?