sk.gov.by

sk.gov.by

У Гродне 22-гадовы кіроўца аўтамабіля атруціўся псіхатропам і памёр за рулём.

Пра гэта паведаміў журналістам афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Следчы камітэт высвятляе абставіны смерці маладога чалавека, цела якога знайшлі ноччу ў абласным цэнтры ў аўтамабілі на праезнай часткі дарогі.

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, малады чалавек у агоніі проста за рулём, цела ў ненатуральнай позе знайшлі на пярэднім сядзенні.

Пры аглядзе аўтамабіля спецыялісты выявілі ў ім пакет з рэчывам, падобным на курыльную сумесь. Экспертыза пацвердзіла, што рэчыва з'яўляецца псіхатропам.

«Спецыялісты Дзяржкамітэта судовых экспертыз прыйшлі да высновы, што малады чалавек атруціўся псіхатропным рэчывам, зафіксаваныя прыкметы таксічнага паражэння ўнутраных органаў, клінічная карціна смерці адпавядае ўздзеянню на арганізм асабліва небяспечных прэпаратаў. Ужо ўстаноўлена, што ён даўно ўжываў псіхатропныя рэчывы, беспаспяхова спрабаваў пазбавіцца ад згубнай звычкі. Экспертыза пацвердзіла таксама, што знойдзенае ў машыне рэчыва з'яўляецца асабліва небяспечным псіхатропам», — сказаў Сяргей Шаршаневіч.

У дачыненні да невядомага, які прадаў маладому чалавеку смяротную дозу псіхатропу, распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?