itar-tass.com

itar-tass.com

Рэальнае становішча спраў у расійскай эканоміцы «не самае святочнае», заявіў прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.

На сустрэчы з прадстаўнікамі «Адзінай Расеі» ён адзначыў, што бюджэт рыхтаваўся ў складаных умовах, аднак арыентаваны як на выкананне сацыяльных абавязацельстваў, так і на развіццё эканомікі краіны.

Пры гэтым Мядзведзеў падкрэсліў, што змяненняў у падатковую сістэму ў найбліжэйшай будучыні не будзе. «Падаткі мы не чапаем», — запэўніў ён.

Таксама прэм'ер адзначыў, што ў бліжэйшы час могуць з'явіцца новыя рашэнні па праграме імпартазамяшчэння, якая ў апошні час набыла новую актуальнасць у сувязі з санкцыямі Захаду.

«Тэмы імпартазамяшчэння, развіцця прамысловасці яны відавочныя, пра гэта мы з вамі неаднаразова таксама казалі, натуральна, працягнем усю гэтую працу, уключаючы, дарэчы, і некаторыя рашэнні, якія мы прымем да канца года».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?