ЗША прадалі зброі і вайсковага рыштунку на замежным рынку на суму $34,2 млрд, паведаміла прэс-служба Кіраўніцтва вайсковага супрацоўніцтва Пентагона.
Верталёт AH-64E Guardian — апошняя мадэль знакамітага Apache.
Самым вялікім за мінулы фінансавы год стаў кантракт ЗША з Катарам на суму $11 млрд, у межах якога былі прададзеныя батарэі зенітна-ракетных комплексаў Patriot, ударныя верталёты AH-64E Guardian і супрацьтанкавыя комплексы Javelin.
Пуск ракет MIM-104 Patriot
Іншымі буйнымі кліентамі вайскова-прамысловага комплекса ЗША сталі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Сінгапур, Саўдаўская Арабія і Ірак.
У 2013 годзе ваенны экспарт ЗША склаў $30 млрд. Расія ў 2013 годзе прадала зброі на $49 млрд.





