businessweek.com
Генеральны дырэктар кампаніі Apple Цім Кук распавёў пра сваю нетрадыцыйную сексуальную арыентацыю.
Калонку, пад назвай «Цім Кук кажа шчыра», апублікавала выданне Bloomberg Businessweek.
У сваім матэрыяле Кук напісаў, што ніколі не хаваў сваёй арыентацыі, аднак спрабаваў захаваць базавы ўзровень прыватнасці. Кук заявіў, што не лічыць сябе актывістам, але спадзяецца, што яго камін-аўт дапаможа іншым людзям змагацца з дыскрымінацыяй з-за сэксуальнай арыентацыі.





