Фота guim.co.uk.
Амерыканскія журналісты абурыліся тым, што вучоны Мэт Тэйлар прыйшоў на прэзентацыю ў кашулі з голымі жанчынамі.
«Мне пляваць, што вы пасадзілі касмічны апарат на камету, ваша кашуля сексісцкая», — пад такім загалоўкам выйшаў артыкул на The Verge.
На іх думку, гэта прыніжае жанчын і закрывае ім шлях у навуку.
«Яны бачаць такога хлопца на ТБ і думаюць, што ім там не радыя. Яны бачаць плакаты з абмазанымі алеем жанчынамі ў офісах таварышаў па службе і ведаюць, што іх там не паважаюць… З такой атмасферай сутыкаюцца кожны дзень жанчыны, якія мараць працаваць у NASA або ESA», — працягвае выданне.
У выніку кашулю Тэйлара сталі бурна абмяркоўваць у сацсетках, меркаванні падзяліліся.
Адны палічылі, што не мае значэння, у што апрануты вучоны, які спрыяў гістарычнай касмічнай падзеі. Іншыя ж далучыліся да меркавання журналістаў, пагадзіўшыся, што Тэйлара павінны былі пераапрануць.
Сам жа Мэт Тэйлар пазней расказаў, што кашуля каштоўная для яго як памяць.
Фота twitter.com/mggtTaylor.
«Мая кашуля — падарунак на дзень нараджэння ад дзяўчыны Элі Прызман», — напісаў вучоны ў Твітары. Аказалася, што скандальны ўбор яго сяброўка пашыла сваімі рукамі.
Лабараторны модуль «Філы» (Philae) паспяхова сеў на паверхню каметы 67P / Чурумава — Герасіменка. Гэта гістарычная падзея, бо адбылася такая пасадка ўпершыню. Тэм Тэйлар прымаў удзел у рэалізацыі гэтага праекта.





