На абноўленых картах Google у раёне расійска-ўкраінскай мяжы можна знайсці многа цікавага. Блогер ravelin_by выклаў у Livejournal гід па «мірных трактарах» і выніках абстрэлаў.

Здымак, выкарыстаны на расійскім тэлебачанні ў якасці доказу «абстрэлу» ўкраінскімі вайсуоўцамі збітага малазійскага «Боінга», меркавана быў узяты з карт Google і «падпраўлены» графічным рэдактарам. А што можна пабачыць на інтэрнэт-картах без «фаташопа»?

Блогер ravelin_by прапануе для зручнасці спампаваць праграму Google Earth і адмысловы пласт для іх, дзе пазначаныя падазроная тэхніка, меркавана вайсковыя лагеры і вынікі абстрэлаў на расійска-ўкраінскай мяжы.

 

Напрыклад, распавядае блогер, на здымку ад 1 жніўня можна пабачыць нейкую тэхніку ў тым раёне, адкуль 23 ліпеня расійскі салдат пісаў «УКантакце», як «усю ноч дзяўлі па Ўкраіне». Да мяжы адтуль меней за 5 кіламетраў.

 

Таксама на здымку ад 16 ліпеня ён заўважае выпаленую зямлю, падобную на след ад рэактыўных сістэм залпавага агня. Ад гэтай кропкі да мяжы 760 метраў.

 

На іншым здымку ён пазнае ў сілуэтах самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі.

Таксама блогер пазначае раёны з варонкамі ад абстрэлаў на тэрыторыі Ўкраіны, якія звязвае з тэхнікай на тэрыторыі Расіі.

Акрамя таго на картах пазначаныя меркавана ваенныя лагеры з расійскага боку мяжы, прыкладныя пазіцыі тэхнікі, не «злоўленай» на здымках з карт Google і пазіцыі падбітай ваеннай тэхнікі ўзброеных сіл Украіны. «Калі накласці вядомыя пазіцыі на карту баёў 31 ліпеня, то атрымліваецца вельмі лагічная карцінка», — піша блогер.

«Калі такое ёсць у Гугла, то што ёсць на здымках вайсковых спадарожнікаў?» — пытае ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?