DARPA — дзяржаўнае агенцтва, якое займаецца распрацоўкай новых тэхналогій для Пентагона, працуе над стварэннем вайсковых «воблачных» базаў звестак, якія не залежаць ад наяўнасці ў раёне інтэрнэта.

Міністр абароны ЗША Чак Хэйгел загадаў правесці маштабную праверку вайсковых навукова-даследніцкіх праектаў, на якія Пентагон выдаткоўвае $150-160 мільярдаў у год, паведаміў сайт nationaldefensemagazine.org.

Хэйгел хоча вярнуцца да стратэгіі, якую ЗША выкарыстоўвалі падчас Халоднай вайны, калі было вырашана адказваць на колькасную перавагу армій краін Варшаўскай дамовы ў Еўропе тэхналагічнай дасканаласцю ў сфэры ядзерных узбраенняў, мікраэлектронікі і ІТ.

Пентагон паспрабуе выкарыстаць аналагічны адказ на «з'яўленне новых тэхналогій, новых смяротных і часта асіметрычных пагрозаў, новых дзяржаўных і недзяржаўных суб'ектаў», сказаў міністр падчас канферэнцыі Reagan Defense Forum.

Расія і Кітай інвеставалі ў новыя тэхналогіі за тыя 10 год, калі амерыканскія вайскоўцы вялі цяжкую барацьбу з баявікамі-ісламістамі ў Іраке і Афганістане. Цяпер ЗША мяркуюць, што найлепшай стратэгіяй будзе развіццё робататэхнікі, аўтаномных сістэм і спосабаў апрацоўкі вялікіх аб'ёмаў дадзеных.

«Гэтая праграма працягнецца ў гэтым і наступным дзесяцігоддзі. У ёй будуць удзельнічаць некаторыя з самых лепшых розумаў з дзяржаўных і недзяржаўных структураў», — зазначыў Хэйгел.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?