Загад аб звальненні вядучага радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксандра Плюшчава адменены, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы холдынгу «Газпром-медыя», якому належыць станцыя.
Як адзначаецца на сайце «Эха», наўзамен вядучы будзе адхілены ад эфіру да сярэдзіны студзеня 2015 года.
Такое рашэнне было прынята па выніках сустрэчы старшыні савета дырэктараў «Газпром-Медыя» Міхаіла Лесіна і галоўнага рэдактара «Эхо Москвы» Аляксея Венядзіктава.
Як паведаміў Венедзіктаў, сход савета дырэктараў радыёстанцыі, які павінен быў адбыцца ў гэтую пятніцу, адменены.
Скандал вакол Плюшчава разгарэўся ў пачатку лістапада з-за твіта журналіста аб гібелі сына кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расіі Сяргея Іванова.





