Выпускнікоў семінарый можна адпраўляць на тэрміновую службу ў войска.
Такое меркаванне выказаў сёння на пасяджэнні каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага ўпраўлення і Беларускай праваслаўнай царквой Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.
«Вельмі дрэнна, што нашы студэнты не праходзяць вайсковую службу. Яны да старасці будуць маменькімі сыночкамі. Можа, пасля семінарыі, каб не парушаць працэс вучобы, трэба адпраўляць іх у войска», — сказаў Мітрапаліт Павел.





