Пілотныя серыі літаратурнага серыяла «Аўстрыйскія авіямаршруты» выйшлі на старонцы «Логвінава» lohvinau.by.
Аўтар серыяла — Павал Касцюкевіч.
«Аўстрыйскія авіямаршруты» — гэта іранічныя скетчы, сцэнкі з жыцця сцюардэсы Ані Шварцмюлер, якая дзякуючы бюракратычнай памылцы захрасла на рэйсе «Вена — Мінск — Вена» роўна столькі гадоў, колькі гадоў беларускай незалежнасці, і якой адгэтуль ёсць што распавесці пра нас і пра нашыя норавы. У Ані пад гуллівай i грубаватай абалонкай хаваецца далікатная натура. Яна таемна закаханая ў першага пілота і баіцца гневу другога пілота, таму вядзе свой дзённік па-беларуску, перакладаючы запісы пры дапамозе гугл-транслейта з нямецкай.
Вашай увазе:
Першая серыя — «Фальшывы сэкс у туалеце авіялайнера»:
Другая серыя — «Расісцкія заўвагі стасоўна бабруйскага зефіра»:





