фота ілюстрацыйнае

фота ілюстрацыйнае

Пра гэта піша сайт Белгідрамета: найболей снегу зараз назіраецца па заходняй палове краіны, тут снежны кілім складае 1-4 см (метэастанцыя Гродна — 8 см).

У бліжэйшыя суткі, 27 лістапада, сінаптычная сітуацыя не зменіцца. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. Месцамі туман, шэрань, слабы галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..- 10°C, пры праясненнях -11..- 13°C, максімальная днём -1..- 7°C. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

28 і 29 лістапада краіна будзе знаходзіцца ў полі павышанага атмасфернага ціску. Захаваецца зімовы характар надвор'я. Без істотных ападкаў. Месцамі туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы -6..- 13°C, днём -2..- 7°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0