Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Да кастрычніка 2014 года Алег Праляскоўскі займаў пасаду старшыні Рады гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаваў – удзельніц СНД. Тагачасны міністр інфармацыі Беларусі быў абраны ў 2012-м, да яго кіраўніком быў дарадца прэзідэнта Таджыкістана Саідмурод Фатоеў.

На апошнім паседжанні Рады новым старшынёй замест Праляскоўскага быў абраны кіраўнік Апарата прэзідэнта Рэспублікі Арменія Віген Саргсян. А ўласна месца Праляскоўскага ў Радзе заняла ягоная пераемніца на пасадзе міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

Рада па гуманітарнаму супрацоўніцтву СНД была заснаваная ў лістападзе 2006 года. Утварэнне падтрымалі ўсе краіны СНД, апроч Туркменістана. Рада дзейнічае дзеля падтрыманне стасункаў паміж краінамі ў галіне культуры, адукацыі, навукі, архіваў, СМІ, спорта, турызму, працы з моладдзю. Пасада хутчэй намінальная, чым рэальная.

Рада па гуманітарным супрацоўніцтве сумесна з Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД уручае штогадовую прэмію «Зоркі Садружнасці». Летась лаўрэатамі ў літаратуры сталі беларусы Алесь Карлюкевіч і Алесь Бадак. Кожны з іх атрымаў па 28 тысяч даляраў узнагароды. А яшчэ раней прэмію атрымліваў старшыня афіцыйнага саюзу пісьменнікаў Мікалай Чаргінец.

51-гадовы Алег Праляскоўскі быў звольнены з пасады міністра інфармацыі ў чэрвені 2014-га. Новага прызначэння ва ўладзе яшчэ не атрымаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?