Аляксандр Лукашэнка абураны бесхрыбетнасцю ўрада Беларусі з-за немагчымасці вырашыць пытанне з Расіяй па пастаўках беларускай прадукцыі.

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе аб прынятых мерах па зняцці забаронаў на ўвоз беларускай прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю і транзіт тавараў санкцыйнага спісу.

«Маё абурэнне выклікала не толькі паводзіны Расіі, але і бесхрыбетнасць нашага ўраду, які чарговы раз выводзіць дохлыя праблемы на прэзідэнта», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Вы мяне пераконвалі ў тым, што праблем няма. З Данквертам дамовіліся. Дзе гэтыя дамоўленасці?» — задаў пытанне Лукашэнка.

Лукашэнка нагадаў, што даручаў асабіста Міхаілу Русаму забяспечыць кантроль за цэнаўтварэннем і продажам харчовых тавараў. «І вы за гэта сёння мне адкажаце!» — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да віцэ-прэм'ера.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што тыдзень таму ім былі дадзеныя канкрэтныя даручэнні ўраду аператыўна выпрацаваць дзейсныя меры па ўрэгуляванні сітуацыі і зняцці забаронаў і абмежаванняў на пастаўкі ў Расію і транзіт па яе тэрыторыі. Таксама было пастаўлена пытанне па супрацьдзеянні такой палітыкі з боку Расійскай Федэрацыі.

«Пэўным асобам я патэлефанаваў асабіста і паставіў ім задачу. Я хачу сёння пачуць, як выканана маё даручэнне», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Няспрытнасць і пасіўнасць з боку нашых міністэрстваў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, губернатараў і ўрада мяне проста дзівіць!

Чаго чакалі тры месяцы? Чаму адразу не прапанавалі нашым партнёрам дэталёва разабрацца па сутнасці праблем, чаму не здымалі аператыўна пытанні?

У сваіх дакладах вы бойка адкідаем ўсе абвінавачванні ў свой адрас, а дзе ваш запал за сталом перамоваў?» — звярнуўся Лукашэнка да прысутных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?