19 снежня, у чацвёртую гадавіну Плошчы, а 10:00 на Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3) адбудзецца прэс-канфэрэнцыя экс-палітвязня Эдуарда Лобава!
Усе хто хоча не толькі задаць Эдуарду пытанне, але і павіншаваць, паціснуўшы руку - ласкава запрашаем, паведаміла ў сваім фэйсбуку Наста Дашкевіч.
Нагадаем, што сёння Эдуард Лобаў выйшаў на свабоду пасля чатырохгадовага зняволення.





