Сакратар РНБА Украіны Аляксандр Турчынаў заяўляе, што з 2015 года ва Украіне аднаўляецца прызыў на тэрміновую вайсковую службу.
«З наступнага года мы аднаўляем прызыў на тэрміновую вайсковую службу. У той жа час, мы не можам ва ўмовах вядзення, фактычна, вайны, абмежавацца толькі годам службы. Гэтага недастаткова. Нашы грамадзяне будуць прызывацца на паўтара года», — сказаў ён пасля пасяджэння РНБА ў суботу ў Кіеве.
Турчынаў паведаміў, што для грамадзян з вышэйшай адукацыяй час тэрміновай службы складзе 1 год.
Ён таксама распавёў, што прызывацца будуць грамадзяне ва ўзросце 20-27 гадоў.





