Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у навагоднім тэлезвароце сказаў, што «вяртанне Крыма ў склад Расіі» застанецца важнай эпохай расійскай гісторыі.
«Любоў да Радзімы — адно з самых высокіх пачуццяў. Яно ў поўнай меры выявілася ў брацкай падтрымцы Севастопаля і Крыма, калі яны вырашылі вярнуцца ў родны дом», - сказаў Пуцін.
Пуцін таксама заявіў, што эфектыўнасць рашэння задач, якія стаяць перад краінай у новым годзе, залежыць ад кожнага жыхара.
«У наступным годзе нам разам трэба будзе вырашыць нямала задач, і год будзе такі, які мы самі яго зробім, наколькі эфектыўна, творча, вынікова будзе працаваць кожны з нас», - заявіў ён.
Першымі відэазварот прэзідэнта ўбачылі жыхары Камчаткі, дзе ўжо наступіў 2015.
На тэрыторыі Беларусі сёлета навагоднія звароты Пуціна і Лукашэнкі супадуць (мы жывем паводле аднаго часу), але беларускія каналы будуць трансляваць зварот Лукашэнкі, зварот Пуціна пакуль анансаваны толькі па РТР-Беларусь.





