Турэцкі «Каньяспор» скасуе кантракт з Аляксандрам Глебам. Такім чынам, беларус пакіне каманду ўжо ў зімовае трансфернае акно.
Паўабаронца не трапляў у заяўку каманды ў некалькіх матчах запар.
Як паведамляе партал futbolarena.com, галоўны трэнер каманды Айкут Каджаман заявіў кіраўніцтву, што больш не зацікаўлены ў паслугах Глеба.





