У выходныя надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць малаактыўны атмасферны фронт, які змяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Photo by: Simona Vasiliauskaitė, WLL
Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
У суботу мінімальная тэмпература паветра ноччу 7 — +13°С, максімальная днём 19 — +25°С, у нядзелю мінімальная ноччу 8+ 14°С, максімальная днём 16 — +23°С, па ўсходзе да +25°С.
У Мінску ў суботу будзе воблачна, з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +11 +13, максімальная днём +20—22.
У нядзелю ў сталіцы захаваецца воблачнае, з праясненнямі, надвор'е, чакаецца кароткачасовы дождж. Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12—+14, максімальная днём каля +20.
У пачатку наступнага тыдня надвор'е істотна не зменіцца: ўмовы надвор'я ў Беларусі будет вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску.
У панядзелак, 22 чэрвеня месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 8 — +14°С, максімальная днём 16 — +23°С.
У сувязі з тым, што ў большасці раёнаў краіны ўсталявалася сухое надвор'е, захоўваецца складанае пажаранебяспечнае становішча, асабліва ў Мазырскім раёне.
Кароткачасовыя дажджы, якія чакаюцца ў бліжэйшы час у асобных раёнах, а таксама нераўнамернае іх размеркаванне па тэрыторыі краіны, пажаранебяспечную сітуацыю не палепшаць.
Сіноптыкі, МНС і Мінлясгас нагадваюць, што асноўная прычына лясных пажараў — неасцярожнае абыходжанне з агнём у лесе і на прылеглых да лесу тэрыторыях.





