Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у сваім навагоднім звароце звязаў поспех Расіі з эфектыўнай працай і дасягненнямі кожнага з расіянаў. Відэазварот быў паказаны федэральнымі тэлеканаламі на Далёкім Усходзе.

Пуцін асабліва адзначыў расійскіх вайскоўцаў, якія ў навагоднюю ноч нясуць службу на далёкіх рубяжах.

У сваім звароце ён вылучыў тых «вайскоўцаў, якія змагаюцца з міжнародным тэрарызмам, адстойваюць нацыянальныя інтарэсы Расіі на далёкіх рубяжах». Па словах расійскага лідара, такія уласцівыя вайскоўцам якасці, як воля, рашучасць і цвёрдасць характару, «патрэбныя нам усюды, заўсёды і ў любой справе».

Пуцін дадаў, што «поспех усёй краіны залежыць ад эфектыўнай працы і дасягненняў кожнага з нас».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна