Як паведамляе прапуцінскі сацыялагічны цэнтр ВЦІОМ, 94% жыхароў Крыма згодныя на нязначныя перабоі ў электразабеспячэнні ў бліжэйшыя 3—4 месяцы.

Больш за 93% жыхароў паўвострава, па сцвярджэнні ВЦІОМ, не падтрымалі заключэнне кантракту на пастаўку электрычнасці з Украіны, калі ў ім будзе фармулёўка пра тое, што Крым ўсё яшчэ з'яўляецца часткай Украіны.

Апытанне жыхароў Крыма было праведзена 31 снежня. Міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак распавёў аб прапанове прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна правесці апытанне жыхароў паўвострава перад тым, як заключыць кантракт на пастаўку электраэнергіі з Украіны.

Згодна з умовамі, прапанаваным Украінай, у кантракце павінен быў быць пункт аб тым, што Крым і Севастопаль застаюцца часткай краіны. Улады Расіі вырашылі даведацца ў жыхароў паўвострава, ці згодныя яны з гэтай фармулёўкай.

Калі дагавор з Украінай не будзе заключаны, то дэфіцыт электразабеспячэння, па словах Новака, будзе пакрывацца з дапамогай дызельных генератараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?