У Маскве жанчына выжыла пасля падзення ліфта з чацвёртага паверха, паведаміў 2 студзеня днём тэлеканал LifeNews са спасылкай на прэс-службу МНС. «Каля 15 гадзін паступіў сігнал, што ў доме 7 па Дубасекаўскай вуліцы ўпаў ліфт. Будынак пяціпавярховы. У гэты момант у ім знаходзілася жанчына», — паведамілі журналісты. Паведамлялася таксама, што пасля таго як на месца прыехалі ратавальнікі, жанчына адмовілася ад шпіталізацыі.

Увечары ў МНС абверглі дадзеныя аб тым, што кабіна ліфта з пасажыркай упала, перадае агенцтва «Масква».

«Ліфт з пасажыркай спусціўся з чацвёртага паверха і спыніўся ў раёне першага, не адкрыўшы дзверы. Замкнутая ўнутры жанчына выклікала падраздзяленне МНС, супрацоўнікі якога аператыўна дасталі яе з ліфта і перадалі дактарам хуткай дапамогі», — гаворыцца ў паведамленні.

СМІ нагадваюць, што ў снежні пры падзенні ліфта ў Маскве загінула дзесяцімесячнае дзіця. Сямейная пара заходзіла ў ліфт з каляскай, калі абарваўся трос і кабіна пачала спускацца. Заціснутае ў калясцы паміж дзвярыма немаўля памерла на месцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?