Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб памеры пошліны пры пастаўках газу ва Украіну на першы квартал 2016 года, паведамляюць інфармагенцтвы. У выніку зніжка на газ для Украіны вырасла амаль у 2 разы.

Кантрактная цана на першы квартал складае $230 за тыс. кубаметраў. Памер зніжкі да кантрактнай цаны роўны велічыні экспартнай пошліны і складзе $51,2 за тыс. кубаметраў. У выніку прапанаваная цана для Украіны на першы квартал 2016 года — амаль $178,7 за тыс. кубаметраў.

У канцы лістапада 2015 года «Газпрам» спыніў пастаўкі газу ва Украіну пасля таго, як Кіеў перастаў плаціць за расійскае паліва. У сваю чаргу міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Уладзімір Дзямчышын заявіў, што Украіна будзе закупляць газ у Расіі ў першым квартале 2016 года толькі пры зніжэнні цаны да ўзроўню менш як $200 за 1 тыс. куб.м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?