Прэзідэнт Каталоніі Артур Мас абвясціў пра свой сыход з пасады: палітык спадзяецца, што яго заменіць мэр Жыроны Карлес Пучдэмон, якому ўдасца сфармаваць кааліцыйны ўрад рэгіёна.

Прычынай сыходу Маса, які кіраваў «эканамічным маторам» Іспаніі з 2010 года, сталі супярэчнасці паміж партыямі «Кандыдаты народнага адзінства» і «Разам за «Так» — пры тым, што абедзве палітычныя сілы змагаюцца за незалежнасць Каталоніі.

Тым не менш, абедзве партыі не могуць дамовіцца пра лідара кааліцыі з верасня, калі «Разам за «Так» атрымала 62 з 135 месцаў у рэгіянальным парламенце.

Калі б палітычныя сілы не дамовіліся да панядзелка, каталонцаў чакалі б датэрміновыя выбары.

Нягледзячы на рознагалоссі, у лістападзе большасць каталонскіх парламентарыяў выказаліся за аддзяленне правінцыі ад Іспаніі, аднак Мадрыд выказаў гатоўнасць выкарыстоўваць паўнамоцтвы канстытуцыйнага суда і іншыя юрыдычныя магчымасці для блакавання стварэння незалежнай Каталонскай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?