Пагранслужба Украіны паведаміла, што 21 жніўня грамадзянін Расіі папрасіў статус бежанца ў сувязі палітычным пераследам на радзіме.
«Расеец з'яўляецца вядомым пісьменнікам і грамадскім дзеячам, які займаўся актыўнай пратэставай дзейнасцю ў адносінах да дзейнага ў РФ палітычнага рэжыму», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Імя гэтага чалавека не называецца. У пагранслужбе ўдакладнілі, што ён звярнуўся да памежнікаў пры праходжанні кантролю на КПП «Новыя Ярылавічы» ў Чарнігаўскай вобласці. Гэты пункт знаходзіцца на мяжы Украіны і Беларусі.
Прадстаўнік ведамства Алег Слабадзян паведаміў «Дажджу», што міграцыйная служба пагадзілася даць расейцу палітычны прытулак. Яго імя ён назваць адмовіўся.





